28 лістапада Аляксандр Лукашэнка быў уганараваны найвышэйшай узнагародай Азербайджана, ордэнам Гейдара Аліева. Яго ўручыў яму цяперашні прэзідэнт Азербайджана, сын Гейдара, Ільхам Аліеў.
На цырымоніі прысутнічалі першая ледзі Азербайджана Мехрыбан Аліева і сын кіраўніка Беларусі Мікалай.
Больш фотаў і відэа, а таксама іншую афіцыйную інфармацыю пра візіт кіраўніка Беларусі ў Баку вы знойдзеце на сайце афіцыйнага азербайджанскага агенцтва АзерТАдж.