Да васьмі гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы жыхар Буда-Кашалёўскага раёна. Ён абвінавачваўся па частцы 3 артыкула 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага з ужываннем насілля або з пагрозай яго прымянення, у дачыненні да заведама малалетняга), піша БелаПАН.

Пра прысуд напісала раённая газета «Авангард». Па інфармацыі выдання, у чэрвені 2016 года абвінавачваны, знаходзячыся ў вячэрні час у адным з населеных пунктаў раёна, «з мэтай задавальнення сваёй палавой страсці здзейсніў у дачыненні да заведама малалетняга 11-гадовага хлопчыка гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару».

У прэс-службе Гомельскага абласнога суда БелаПАН паведамілі, што справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, прысуд пакуль не набыў законную моц, а інфармацыю па справе можна атрымаць толькі па афіцыйным запыце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0