Міліцыя адшукала мужчыну, з-за якога на станцыі метро «Плошча Леніна» 82-гадовы стары атрымаў цяжкую траўму — пералом шыйкі правага сцягна са зрушэннем адломкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

82-гадоваму чалавеку зрабілі платную аперацыю, паставілі пратэз, ён знаходзіцца дома.

Мужчынам, які, прабягаючы, штурхнуў пенсіянера, аказаўся 27-гадовы жыхар Слоніма. У цяперашні час ён па стане здароўя знаходзіцца ў шпіталі, але аператыўнікам удалося пагутарыць з ім.

«Віну сваю ён не прызнае, кажа, што нават не адчуў, што кагосьці штурхнуў. На пытанне: «Куды так спяшаўся?» — адказаў, што спазняўся на падпрацоўку. Афіцыйна мужчына часова не працуе», — распавялі ў міліцыі.

Міліцыя таксама праводзіць праверку па гэтым факце. Дзеянні жыхара Слоніма могуць быць кваліфікаваныя па арт. 155 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0