Прыкладна а 12‑й гадзіне ў цэнтры Магілёву супрацоўнікамі спэцназу былі затрыманыя васьмёра сяброў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», паведаміў «НН» журналіст Аляксандар Буракоў.

Сёньня ў Магілёве заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё гарадзкой ратушы, дзе павінна выступаць усё мясцовае начальства. Маладзёнаў затрымалі ў цэнтры за тое, што на іх былі апранутыя саколкі з надпісам «Жыве Беларусь».

Вядома толькі, што сярод затрыманых Тацяна Буланава. Паводле А.Буракова, усіх «маладафронтаўцаў» адвезьлі ў Ленінскі РУУС Магілёву.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0