Некалькі крыніц у банкаўскіх колах назвалі ў якасці асноўнага прэтэндэнта на куплю 25% акцый Беларусбанка венгерскі ОТP Bank, паведамляе TUT.BY.

24 мая гендырэктар ОТP Bank Шандор Чані правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і кіраўніком Нацбанка Беларусі Паўлам Калаурам.

У 2007 годзе OTP Bank ужо вёў перамовы аб набыцці долі акцый у Парытэтбанку. Але тады яны не мелі плёну.

Кіраўнік OTP Bank Шандор Чані, які валодае аграхолдынгам Bonafarm і мае іншыя актывы, ужо некалькі гадоў захоўвае за сабой першае месца ў спісе самых багатых людзей у Венгрыі. Актывы Чані ў 2015 годзе ацэньваліся у 542 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0