У гарадскім транспарце Мінска плануецца адкрыць яшчэ адзін экскурсійны маршрут — на беларускай мове, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка, перадае карэспандэнт БелТА.

Гэта стане навагоднім падарункам гораду і яго гасцям. «Цяпер існуе праект «Мінск экскурсійны»: у аўтобусах №1 і №100 праводзіцца аўдыёэкскурсія на рускай і англійскай мовах.

У гэтым годзе ў перыяд навагодніх і калядных святаў плануем адкрыць новы экскурсійны маршрут — на беларускай мове», — сказала Святлана Дзямешка.

Маршрут аўтобуса вызначаецца. Святлана Дзямешка падкрэсліла, што горад чакае прыезду турыстаў, і выказала ўпэўненасць, што колькасць іх будзе значна большай, чым у ранейшыя гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0