Аварыя з удзелам маршрутнага аўтобуса адбылася 1 снежня, у 08.15, на сталічнай вуліцы Сяліцкага. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Заводскага раёна Таццяна Лапко.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ ехаў па маршруце № 61 (д/с Ангарская-4 — вуліца Сяліцкага) у напрамку Шабаноў. Каля дома №31 па вуліцы Сяліцкага ён праявіў няўважлівасць і здзейсніў наезд на фуру DAF, якая стаяла на ўзбочыне.

У выніку аварыі кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

На кіроўцу аўтобуса інспектары склалі адміністрацыйны пратакол за ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0