Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) з 1 студзеня 2017 года парэкамендуе гандлёвым аб'ектам пазначаць цану харчовых прадуктаў за адзін кілаграм і адзін літр. Пра гэта заявіла сёння намеснік міністра Ірына Наркевіч.

Нагадаем, што пра такую навіну МАРГ загаварыў яшчэ ў кастрычніку. Перад гэтым як раз з'явілася петыцыя з прапановай прымусіць гандлёвыя аб'екты пісаць цэны на літры і кілаграмы.

«Мы самі ўжо год абмяркоўваем магчымасць увядзення такой нормы», — казала тады Ірына Наркевіч.

Пры гэтым з 1 ліпеня 2017 года дадзеную норму плануецца зрабіць абавязковай.

Тады ўсе крамы будуць абавязаны ўказваць цэны за «круглую» меру.

Па словах Ірыны Наркевіч, цяпер МАРГ працуе над праектам дакумента са зменамі і дапаўненнямі ў Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Разглядаць у Палаце прадстаўнікоў яго будуць у пачатку наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?