Паліцы для буккросінгу. Фота velcom

Паліцы для буккросінгу. Фота velcom

Згодна з правіламі буккросінгу, узяць адну з прапанаваных арганізатарамі кніг, каб прачытаць і скласці сваё меркаванне пра сучасную беларускую літаратуру, можа хто заўгодна. Прачытаныя кнігі пасля трэба вярнуць у MOVABOX, каб з імі маглі пазнаёміцца і іншыя чытачы. Таксама любы можа пакінуць на спецыяльных паліцах уласныя кнігі беларускіх пісьменнікаў.

Першымі сваё месца на паліцах для буккросінгу занялi кнігі Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча — «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX — унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта movabox.by

Праект MOVABOX робіць акцэнт на творчасць прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму на паліцах буккросінгу таксама ёсць такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты». 

Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне ад самага пачатку, арганізатары дадалі ў спіс кніг падручнік «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?