Ільдар Дадзін, які адбывае пакаранне ў сегежскай калоніі нумар 7, змешчаны ў адзіночную камеру тэрмінам на паўгода. Пра гэта паведаміла ў твітары жонка Дадзіна Анастасія Зотава.

24 лістапада прадстаўнікі ўпраўлення ФСВП па Карэліі паведамілі, што Дадзін адпраўлены ў адзіночную камеру пасля бойкі з іншым асуджаным. Які тэрмін Дадзін правядзе ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), прадстаўнікі ФСВП тады не ўдакладнілі.

Ільдар Дадзін у снежні 2015 года стаў першым асуджаным у Расіі за неаднаразовае парушэнне правілаў пікетавання. У пачатку лістапада быў апублікаваны ліст Дадзіна, у якім ён распавёў аб сістэматычным збіцці і катаванні ў сегежскай калоніі нумар 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?