Голас прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда трохі трымцеў, калі ён выступаў з тэлезваротам, у якім абвесціў, што не будзе дабівацца пераабрання прэзідэнтам краіны.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2017 годзе.

З адпаведным тэлезваротам ён выступіў на тэлеканале France 2 учора.

«У бліжэйшыя месяцы маім адзіным абавязкам будзе кіраўніцтвам краінай, якое вы мне даверылі ў 2012 годзе», — заявіў ён.

Аланд стане першым у сучаснай гісторыі Францыі прэзідэнтам, які не паспрабуе пераабрацца на другі тэрмін. Выключэнне складае Жорж Пампіду, які памёр да заканчэння першага тэрміну.

Алянд адмовіўся ад удзелу, бо зразумеў, што не здолее аб'яднаць вакол сябе левыя сілы. Ён самы непапулярны прэзідэнт у гісторыі Францыі. Яго лічаць бязвольным, тэмай для жартаў стала і ягонае асабістае жыццё. Папарацы сфатаграфавалі, як ён прыязджае да сваёй каханкі на матаролеры.

У тэлезвароце Алянд даказваў, што меры, прынятыя яго ўрадам, дадуць эканамічны эфект, хоць і пазней.

Мяркуецца, што кандыдатам ад сацыялістаў стане прэм'ер-міністр Манюэль Вальс. Яго галоўным супернікам стане кандыдат ад правай партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?