Трамп і генерал Мэціс, фота Reuters.com

Трамп і генерал Мэціс, фота Reuters.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты не будуць спрабаваць праводзіць палітыку, якая накіравана на звяржэнне палітычных рэжымаў у іншых краінах. Пра гэта ён паведаміў на першай пасля выбараў сустрэчы з прыхільнікамі ў Цынцынаці.

«Мы не будзем зрынаць рэжымы і ўрады. Памятаеце, $6 трлн на Блізкім Усходзе? Наша мэта — стабільнасць, а не хаос. Бо мы хочам аднавіць нашу краіну», — цытуюць словы Трампа амерыканскія СМІ.

Аднак раней стала вядома, што падчас свайго прэзідэнцтва Трамп мае намер значна павялічыць колькасць сухапутных войскаў ЗША і ўзмацніць групоўкі войскаў ЗША на Блізкім Усходзе, ва Усходняй Еўропе і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Раней абраны прэзідэнт ЗША абвясціў аб прызначэнні адстаўнога генерала Корпуса марской пяхоты Джэймса Мэціса міністрам абароны ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0