Delfi.lt

Delfi.lt

З 26 лістапада жыхароў і гасцей Вільні радуе галоўная навагодняя ёлкі Літвы. Цешыць віленчукоў і калядны паравозік, які запрашае ўсіх пакатацца па святочна аформленай сталіцы Літвы, паведамляе Delfi.lt.

Праехацца на паравозіку вырашылі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце і мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус. Яны ў яго селі на плошчы Даўканта, разам з імі па горадзе праехаліся і выхаванцы дзіцячага сада Dainorėliai.

Delfi.lt

Delfi.lt

Пасля падарожжа па віленскіх вуліцах дзеці паспяшаліся да Далі Грыбаўскайце і ніяк не маглі падзяліць падарункі — цукеркі.

З прэзідэнтам фатаграфаваліся таксама жыхары ды госці літоўскай сталіцы. На пытанне аб тым, ці паспела яна напісаць ліст Дзеду Марозу, Д. Грыбаўскайце адказала, што яшчэ не, аднак у яе яшчэ ёсць на гэта час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0