Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу на расійскага акцёра Івана Ахлабысціна. Як распавяла прадстаўнік ведамства Алена Гітлянская, Ахлабысціна падазраюць у стварэнні тэрарыстычнай групы.

Падставай для завядзення справы стала атрыманне Ахлабысціным пашпарта грамадзяніна самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Па частцы 1 артыкула 258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны акцёру пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

30 лістапада Ахлабысцін атрымаў пашпарт ДНР з рук кіраўніка рэспублікі Аляксандра Захарчанкі. «З майго боку гэта акт падтрымкі тых людзей, якія ў Данецку адстойваюць сваё права размаўляць на роднай мове, жыць на сваёй зямлі па тых маральных канонах, якія яны лічаць для сябе прымальнымі», — заявіў акцёр.

Пасля гэтага дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заклікаў ЗША, Еўрасаюз, Ізраіль і Японію ўвесці санкцыі супраць Ахлабысціна. Уезд ва Украіну акцёру забаронены з верасня 2014 года, у краіне таксама забароненыя фільмы і тэлеперадачы з яго ўдзелам. Ахлабысціну таксама забаронены ўезд у Латвію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?