Графства Данегол на поўначы Ірландыі прызнана самым цікавым месцам для падарожжаў у 2017 годзе.

Гэтая мясцовасць заняла першы радок у новым спісе папулярных кірункаў для падарожнікаў часопіса National Geographic Traveller.

Як падкрэслівае часопіс, графства Данегол, знакамітае сваім маляўнічым узбярэжжам з моцна парэзанай берагавой лініяй, пакідае ўражанне нязведанай зямлі.

Прыбярэжныя пейзажы Данегола вядомыя мноствам заліваў, марскімі уцёсамі, прыбярэжнымі астравамі і чыстымі пляжамі, адзначанымі Блакітным сцягам — міжнароднай узнагародай за самую чыстую ваду для купання

Як прагназуе часопіс, у 2017 годзе Данегол стане модным месцам для падарожжаў. Росту папулярнасці гэтага кірунку будзе спрыяць той факт, што летам на паўвостраве Інішоўэн у графстве Данегол праходзілі здымкі восьмага эпізоду «Зорных войнаў».

На другім месцы ў спісе National Geographic Traveller — сталіца Чылі Сант'яга, трэці радок займаюць Хельсінкі. Далей ідуць Грэнландыя, Перу і дацкі Орхус. Усяго ў спісе часопіса 17 кірункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?