Спорт3131

Сашурын пра Домрачаву: Не разумею, як маці можа пакінуць такое маленькае дзіця на выхаванне іншым

Вядомы беларускі біятланіст Вадзім Сашурын падзяліўся меркаваннем аб тым, што беларуская біятланістка Дар'я Домрачава вырашыла вярнуцца ў гэтым сезоне ў спорт пасля нядаўняга нараджэння дачкі.

«Дар'я не першая спартсменка, якая не жадае доўгі час сядзець у дэкрэце. Тым больш што яна лідар не толькі беларускага, але і сусветнага спорту. І без Домрачавай нашай камандзе прыйдзецца вельмі складана. Я ёй ад усёй душы зычу новых поспехаў у спорце, але, шчыра кажучы, па-чалавечы не разумею, як маці можа пакінуць такое маленькае дзіця на выхаванне іншым дзеля таго, каб зноў бегаць і страляць. Я сам у мінулым прафесійны біятланіст і ведаю, колькі трэніроўкі і спаборніцтвы патрабуюць часу. І я бацька траіх дзяцей, таму ведаю і пра тое, якой увагі патрабуюць дзеці ад бацькоў.

У мяне на шляху спорт/дзеці пераважылі апошнія, калі жонка другі раз нарадзіла. Лічу, што для жанчыны на першым месцы павінна быць сям'я. Мне, напрыклад, падабаецца нямецкая біятланістка Магдалена Ноер. Прыйшла ў біятлон, стала суперзоркай і ў промнях славы прыгожа развіталася са спортам, каб займацца дзецьмі і сямейнымі справамі.

Тут трэба разумець, што спорт — не ўсё наша жыццё. Са свайго досведу ведаю, што галоўнае пачынаецца пасля сыходу са спорту, хоць, безумоўна, калі ў цябе нешта добра атрымліваецца, то трэба лавіць момант. Зрэшты, нікога вучыць не збіраюся, у кожнага свая галава на плячах. А Дар'і, безумоўна, поспехаў!» — цытуе Сашурына «Народная воля».

Нагадаем, Домрачава стала мамай 1 кастрычніка.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту3

Інсайдар расказаў, што Хатаба атруцілі «Навічком». Памёр і куплены агент, які перадаў яму ліст13

Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны15

Роберт Дэ Ніра пра гендарны пераход дачкі: Я люблю яе гэтак жа, як любіў яго12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць