Падраздзяленні Сухапутных войск Літвы атрымаюць мадэрнізаваныя гусенічныя бронетранспарцёры М577, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны краіны. 

Кантракт на 168 ужо не новых машын з ангараў нямецкай арміі будзе каштаваць Вільні 1,6 млн еўра.

«Узброеныя сілы Літвы купляюць камандна-штабныя, медыцынска-эвакуацыйныя, вучэбныя і артылерыйскія браніраваныя транспартныя машыны M577 у добрым тэхнічным стане, якія запоўняць недахоп бранетэхнікі», - гаворыцца ў афіцыйным каментары.

M577 - варыянт амерыканскага гусенічнага бронетранспарцёра М113 часоў халоднай вайны. Яны паступяць у Літву ў 2017—2019 гадах і будуць пераробленыя ў 120-мм самаходныя мінамёты, медыцынскія і вучэбныя машыны.

У якасці стандартнага бронетранспарцёра Летува выкарыстоўвае таксама М113, атрыманыя ад нямецкай арміі ў пачатку 2000-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?