Аляксандр Лукашэнка лічыць, што выбух у Мінску ноччу 4 ліпеня падчас гала-канцэрта да Дня незалежнасці не быў скіраваны супраць яго.

"Я не думаю, што гэта было скіравана супраць мяне. Для іх гэта была ўдача, але наўрад ці такое магчыма. Гэтая акцыя была скіраваная супраць мірных людзей", — заявіў прэзідэнт Беларусі журналістам 5 ліпеня падчас наведвання гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". "Нас запалохаць вельмі цяжка. Думаю, гэта гнюсныя, баязлівыя людзі", — цытуюць кіраўніка дзяржавы афіцыйныя крыніцы.

"Хочаце ваяваць — рабіце гэта лоб у лоб, — сказаў прэзідэнт. — Цяпер мы будзем размаўляць з імі на іншай мове".

А.Лукашэнка таксама заявіў, што не пакінуў канцэрт пасля выбуху, бо не хацеў, каб пачалася паніка: "Калі б я зрабіў так, як мне раілі, гэта значыць пакінуў месца здарэння, то арганізатары гэтай гнюснай акцыі дабіліся б сваёй мэты. Яны ж разлічвалі менавіта на тое, каб пасеяць паніку".

"Тое, што на свяце ў гонар Дня незалежнасці сабралася каля паўмільёна жыхароў, паказвае, што гэта па-сапраўднаму агульнапрызнанае свята, і гаворыць аб адзінстве ўсёй нацыі, — сказаў прэзідэнт. — І ніякія правакацыі нікому не дапамогуць, нават калі камусьці гэтае свята не падабаецца — а ў нашай краіне ёсць людзі, якім яно не падабаецца, і вы гэтых людзей ведаеце ў твар".

Лукашэнка таксама сказаў, што ўлада ня думаю закручваць гайкі ў сувязт з выбухам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?