Народны дэпутат Украіны, лётчыца Надзея Саўчанка ў інтэрв'ю канадскаму тэлеканалу CBC заявіла, што не хоча быць прэзідэнтам Украіны, бо хоча лётаць.

«Я не хачу быць прэзідэнтам. Я хачу лётаць», — адзначыла яна.

Пасля гэтага Саўчанка дадала, што ўсё ж магла б узначаліць Украіну, але пры пэўных умовах.

«Але калі ёсць добрыя, крэатыўныя ідэі, якія могуць зрабіць станоўчыя змены, я магла б быць прэзідэнтам, каб прынесці станоўчыя змены», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0