Будучы госцем Рэйганаўскага форуму нацыянальнай бяспекі, Дэбара Джэймс заявіла агенцтву Reuters наступнае: «Расія - пагроза нумар адзін для Злучаных Штатаў. Нам даводзіцца мець справу са шматлікімі выклікамі, аднак Расія з'яўляецца самай істотнай пагрозай з-за ядзернай зброі».

У такім жа плане выказаўся і Фрэнк Кендал, які адказвае за закупкі ўзбраення ў Міністэрстве абароны. Паводле яго слоў, Амерыка сфакусаваная на праблемах у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне і на Блізкім Усходзе, аднак усё больш увагі надаецца Расіі. «Яе паводзіны прымусілі нас перагледзець погляды на тое, у чым мы маем патрэбу», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0