Еўра рэзка упаў у адносінах да даляра пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў рэферэндуму ў Італіі.
Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы прызнаў паразу на рэферэндуме аб парламенцкай рэформе і заявіў аб сваёй адстаўцы.
«Я прайграў, і я кажу пра гэта ўслых, хоць і не без камяка ў горле, бо мы ўсё ж такі не робаты», - сказаў прэм'ер.
Пасля гэтай заявы падзенне еўрапейскай валюты працягнулася. Некаторы час курс еўра складаў 1,05 даляра, апынуўшыся на самым нізкім з 2015 года узроўні, паведамляе Бі-бі-сі.
На думку аналітыка на валютным рынку Кэтлін Брукс, хоць рынкі і дэманструюць нервовасць у сувязі з апошнімі навінамі, гаворка пакуль не ідзе пра «падзенне ў бездань».