У Ленінскім раённым судзе расійскага Кірава пачаўся паўторны працэс па справе аб крадзяжы маёмасці прадпрыемства «Кіраўлес», абвінавачанымі па якім з'яўляюцца палітык Аляксей Навальны і прадпрымальнік Пётр Афіцэраў, паведамляе meduza.io.

Справу разглядае новы суддзя Аляксей Уцюрын. На Сяргея Блінова, які старшынстваваў на першым працэсе, Навальны падаў скаргу, на думку апазыцыянера суддзя вынес заведама неправасудны вырак.

Навальны і Афіцэраў абвінавачваюцца ў тым, што яны захапілі прадукцыю «Кіраўлеса на суму 16 мільёнаў расійскіх рублёў. Падчас першага працэсу ў 2013 годзе іх прысудзілі адпаведна да пяці і чатырох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0