Больш за палову расіян (56%) шкадуюць аб распадзе Савецкага саюза. Пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі Левада-цэнтра.

51% удзельнікаў апытання мяркуюць, што распаду СССР можна было пазбегнуць. Яшчэ 29% апытаных мяркуюць, што ён быў непазбежны. Не змаглі адказаць на гэтым пытанне 20% рэспандэнтаў.

У той жа час колькасць тых, хто не шкадуе пра распад СССР складае 28% удзельнікаў апытання, яшчэ 16% не змаглі сфармуляваць сваё стаўленне да гэтага факту.

Апытанне было праведзена з 18 па 21 лістапада. У ім бралі ўдзел 1600 чалавек у 134 населеных пунктах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0