Навука і тэхналогіі1515

У Беларусі пачалі блакаваць Tor. Што рабіць

Ад канца мінулага тыдня беларусы пачалі заўважаць праблемы ў доступе да інтэрнэту праз Tor — праграму, што дазваляе заставацца ананімным і атрымліваць доступ да заблякаваных сайтаў і цэлага таемнага вэбу. Падобна, што праблема закранула кліентаў шматлікіх беларускіх правайдэраў, але не назіраецца ў суседніх краінах, перадае радыё «Свабода». 

Што рабіць?

Сьледаваць інструкцыям самога Tor.

Заблякаваць увесь Tor немагчыма. Доступ закрыты да стандартных шляхоў злучэньня, але альтэрнатыўныя шляхі («Масты» — Bridges) можна абраць у наладах Tor як для настольных кампутараў (у час запуску кнопка «Налады» — Settings), так і для мабільных прыладаў (напрыклад, у Orbot для Android у бакавым мэню знайсьці пераключальнік «Масты» — Bridges).

Пры гэтым праблемы назіраюцца і зь першымі прапанаванымі альтэрнатыўнымі шляхамі. Але не з усімі. Праграмы самі падказваюць, дзе здабыць адрасы альтэрнатыўных шляхоў да Tor, сярод такіх адмысловы разьдзел на сайце праекту Tor, які на момант публікацыі дасяжны праз звычайны інтэрнэт. У выпадку ягонай недасяжнасьці можна напісаць просьбу даць сьпіс на адрас bridges@torproject.org (прымаюцца лісты з Riseup, Gmail і Yahoo).

Карыстальнікі Facebook ужо самастойна распаўсюджваюць інструкцыі:

Чаму блякуюць?

Таго даўно патрабуе закон.

У прыватнасьці, пастанова Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце і Міністэрства сувязі Беларусі: у ёй напісана, што трэба блякаваць сродкі доступу да забароненых сайтаў пры выяўленьні гэтых сродкаў. Пастанова датаваная 19 лютага 2015 году, Tor «выявілі» толькі ў сьнежні 2016-га.

Пры гэтым шматлікія іншыя сродкі доступу да заблякаваных сайтаў і сродкі забесьпячэньня ананімнасьці ў інтэрнэце ў Беларусі працуюць без перашкодаў.

Ці заблякуюць зусім?

Пакуль ні ў каго не атрымлівалася.

Шэраг краінаў змагаліся з Tor і іншымі сродкамі ананімнасьці ў інтэрнэце. Найбольш вядомае змаганьне Кітая з Tor, ды за апошнія 10 год перамагчы Tor не атрымалася: калі закрываліся адны «Масты», заўсёды зьяўляліся новыя.

Тым ня меней, змаганьні ўладаў са сродкамі ананімнасьці ў інтэрнэце нясе перашкоды для шырокага кола карыстальнікаў: ананімны доступ не закрываецца, але робіцца цяжэйшым. А звыклы доступ у інтэрнэт даўно не ананімны. Напрыклад, беларускія правайдэры афіцыйна абавязаныя ад 2016 году захоўваць зьвесткі аб сайтах, што наведваў карыстальнік, а КДБ легальна можа праслухоўваць любыя размовы.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу19

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Беларусі былі моцныя замаразкі1

Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама25

«Я пакуль трымаюся». Ментусава пра працу з Каверыным і канфлікты29

​У Ванкуверы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп падчас фестывалю: загінулі 8 чалавек1

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары2

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру9

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу19

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць