У Венесуэле з'явяцца новыя банкноты вартасцю 500 і 5 000 балівараў, абвясціў у канцы тыдня прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. Ва ўмовах трохзначнай інфляцыі і рэзкага падзення нафтавых даходаў у краіне назіраецца недахоп наяўнасці. У гэтай новай бядзе Мадура абвінаваціў «замежжа».

У спецыяльным тэлезвароце прэзідэнт Мадура парадаваў суайчыннікаў новай антыкрызіснай мерай: неўзабаве ў звароце з'явяцца новыя банкноты вартасцю 500 і за 5 000 балівараў. Цяпер самай вялікай з'яўляецца купюра 100 балівараў, на якую можна купіць адну цукерку, адзначае France-Presse.

Ужо тыдзень жыхары Венесуэлы сутыкаюцца з праблемай недахопу наяўных грошай, у банкаў з'яўляюцца вялізныя чэргі ахвотных «затаварыцца» грашыма.

Праблемы з наяўнасцю пачаліся на фоне рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты: за тры месяцы Балівар патаннеў на 75% у адносінах да даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0