Фота Юліі Бальцэвіч

Фота Юліі Бальцэвіч

Пра гэта распавёў TUT.BY начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў

У аўторак, 6 снежня, умовы надвор'я Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, днём на тэрыторыю краіны будзе паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. У начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі захаваецца парывісты вецер да 15-18 м/с. Раніцай і днём на дарогах — галалёдзіца. Будзе вельмі слізка, папярэджваюць сіноптыкі. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (пераважна снег, мокры снег), слабая мяцеліца. Ноччу слабы галалёд. Тэмпература ноччу і раніцай -4 — +1°С, на працягу дня паніжэнне да -5 — -10°С.

У сераду, 7 снежня, з ростам атмасфернага ціску, ападкі спыняцца, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература моцна панізіцца: ноччу -7 -14 ° С, пры праясненнях да -17 ° С; днём -2 -9 ° С. На асобных участках дарог галалёдзіца.

З чацвярга, 8 снежня, у Беларусь накіруецца больш цёплае паветра з Атлантыкі, тэмпература падвысіцца. У чацвер на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, днём з дажджом. У асобных раёнах краіны туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу -2 — -9°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -12°С; днём ад -2°С па паўднёвым усходзе да + 5°С па захадзе краіны.

У пятніцу, 9 снежня, на большай частцы Беларусі дождж і мокры снег. У асобных раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, ноччу слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -2 — +5°С, днём 0 — +6°С.

У выходныя дні на большай частцы тэрыторыі краіны таксама чакаюцца мокры снег і дождж, слабы галалёд, галалёдзіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0