Жыхара Баранавічаў уджаліў, хутчэй за ўсё, скарпіён. Такое меркаванне карэспандэнту БелТА выказаў начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Нікалаеў.

«Па вонкавых прыкметах мы вызначылі, што гэта скарпіён. Яго памер прыкладна 5-7 см, цёмнай афарбоўкі з жоўтымі лапкамі. У заолагаў запыталі інфармацыю, каб яны падказалі, да якога канкрэтна віду ён адносіцца», - распавёў Сяргей Нікалаеў. І дадаў, што экзатычны госць выпадкова апынуўся ў скрынцы з бананамі. Хутчэй за ўсё, ён выжыў падчас доўгай транспарціроўкі і санітарнай апрацоўкі прадукцыі.

Як паведамлялася раней, інцыдэнт адбыўся ў Баранавічах 30 лістапада. Невядомае насякомае ўджаліла мужчыну за палец, калі, па яго словах, ён выбіраў ў краме бананы. Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарбальніцы №2, у мужчыны быў невялікі ацёк пальца. На наступны дзень пацыента ўжо выпісалі, яго здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0