Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці завяло крымінальную справу па факце забойства малалетняга дзіцяці, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аксана Салянюк. Увечары, 30 лістапада, у міліцыю звярнуўся 22-гадовы жыхар Магілёва, які паведаміў аб гібелі свайго сына.

На месца здарэння выехалі следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, супрацоўнікі міліцыі і спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Следча-аператыўная група правяла агляд кватэры, дзе пражывала сям'я. Падчас агляду знойдзенае цела дзіцяці 2015 года нараджэння, якое было дастаўлена ва ўпраўленне камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Згодна з папярэднім заключэннем, смерць з'яўляецца гвалтоўнай і наступіла ад траўматычнага шоку.

Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманыя бацькі дзіцяці.

Іх дзеянні следствам кваліфікаваныя па п.п. 2, 6 ч.2 арт.139 КК (забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю). У цяперашні час з імі працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны гібелі дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0