Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда 5 снежня пачала судовы разбор па крымінальнай справе ў дачыненні да чарговай групы ашмянскіх мытнікаў, паведамляе БелаПАН.

Сярод фігурантаў — 12 супрацоўнікаў пункта пропуску «Каменны Лог». Згодна з ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) абвінавачваным пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У справе яшчэ чатыры фігуранты. Адзін з іх абвінавачваецца ў атрыманні хабару і ў наўмысным невыкананні з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці службовых дзеянняў, спалучаных з патураннем злачынству. Яшчэ два абвінавачваныя праходзяць па крымінальным артыкуле за дачу хабару, чацвёрты — адначасова па 430 і 431 артыкулах КК, якія прадугледжваюць атрыманне і дачу хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0