У Беларусі з вялікім задавальненнем адзначаюць інтэнсіфікацыю дыялогу з Польшчай, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 5 снежня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком сената Польшчы Станіславам Карчэўскім, паведамляе БелаПАН.

Мясніковіч заявіў, што бакі «не павінны абмінаць далікатныя тэмы». Адной з такіх тэм, паводле яго слоў, з'яўляецца карта паляка.

«Гэтае пытанне патрабуе сур'ёзнага вывучэння на ўзроўні экспертаў. Такая палітыка стымулюе эміграцыю моладзі, высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі ў Польшчу, а гэта не павінна наносіць шкоду інтарэсам маёй краіны», - заявіў Мясніковіч.

Ён таксама выступіў за тое, каб ўзаемадзеянне парламентаў Беларусі і Польшчы спрыяла пашырэнню кантактаў Нацыянальнага сходу Беларусі з парламентамі іншых краін Еўрасаюза.

Яшчэ адна тэма сустрэчы — пазіцыя прадстаўнікоў Польшчы ў Еўрапарламенце адносна Беларусі. «Мы шкадуем, што канструктыўныя адносіны паміж парламентамі кантрастуюць з пазіцыяй еўрапарламентарыяў. Я хацеў бы абмеркаваць і гэтую тэму», — сказаў Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0