Гаспадарчы суд Кіева цалкам задаволіў іскавыя патрабаванні антыманапольнага камітэта Украіны (АМКУ) да расійскага «Газпрома» аб прымусовым спагнанні штрафу з гэтай кампаніі на 172 млрд грыўняў (6,8 млрд даляраў)

Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», адпаведнае рашэнне прынята на закрытым пасяджэнні ў Кіеве ў панядзелак.

«Суд цалкам задаволіў нашы патрабаванні», - сказаў прадстаўнік АМКУ па выніках пасяджэння.

***

Антыманапольны камітэт Украіны ў канцы снежня 2015 года абвясціў, што выяўленыя выпадкі неаднаразовага парушэння «Газпромам» антыманапольнага заканадаўства ў 2009—2015 гады. Расследаванне дзейнасці расійскай газавай кампаніі антыманапольнае ведамства праводзіла па просьбе ўрада Украіны.

У студзені 2016 года АМКУ наклаў на «Газпром» штраф 85 мільярдаў грыўняў (3,46 мільярда даляраў па афіцыйным курсе на той момант) за злоўжыванне манапольным становішчам на рынку транзіту прыроднага газу Украіны. Заплаціць штраф «Газпром» павінен быў да красавіка 2016 года, пасля гэтага на суму штрафу налічваліся пені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0