Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня, паведаміў начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло» Уладлен Чухін.

З 15 снежня па 13 студзеня (за выключэннем перадсвяточных і святочных дзён) зялёныя прыгажуні будуць зіхацець з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не выключаць ліхтары. А ноччу з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня і з 13 на 14 студзеня навагоднія агні і зусім не патухнуць, да іх дабавіцца святочная ілюмінацыя.

Радасны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы. Чакаецца, што 3D-мяч, які свеціцца, з'явіцца каля мінскага Дома футбола. Да гэтага адну з галоўных транспартных артэрый сталіцы ўпрыгожыла кампазіцыя на хакейную тэматыку ў выглядзе шайбы і перакрыжаваных клюшак каля «Мінск-Арэны». Канструкцыя «Падарунак» устаноўленая ў раёне ГУМа.

Як і летась, на Кастрычніцкай плошчы можна ўбачыць два васьміметровыя светлавыя шары. На афармленне гіганцкіх фігур пайшло не менш як 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тыс. лямпачак. Таксама крыху меншымі 3D-шарамі ўпрыгожылі апоры на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці, колькасць у параўнанні з мінулым годам узрасла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?