Памерла другая медсястра, параненая ў выніку ўдару па лагеры расійскіх медыкаў у раёне Алепа, паведаміў афіцыйны прадстаўнік мінабароны Ігар Канашэнкаў.

«Расійская вайсковец-медык, якая атрымала цяжкія раненні ў выніку артылерыйскага абстрэлу баевікамі апазіцыі прыёмнага аддзялення шпіталя мінабароны ў Алепа, загінула ад атрыманых ран», — гаворыцца ў заяве мінабароны.

Раней расійскае абароннае ведамства паведамляла аб гібелі адной медсястры ў выніку абстрэлу, піша ВВС. 

Паводле дадзеных мінабароны, палявы шпіталь падвергнуўся артылерыйскаму абстрэлу баевікоў, калі ў ім ішоў прыём мясцовых жыхароў.

Канашэнкаў абвінаваціў у гібелі расійскіх вайскоўцаў «заступнікаў тэрарыстаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншых спачуваючых ім краін і ўтварэнняў».

ААН і прадстаўнікі краін Захаду крытыкуюць Расію за авіяўдары па Алепа, ахвярамі якіх становяцца мірныя жыхары. Заходнія лідары неаднаразова заклікалі Маскву адмовіцца ад ваенных дзеянняў у Алепа.

Раней мінабароны РФ паведамляла, што расійскія ваенныя медыкі ў панядзелак прыступілі да працы ў раёне Алепа. У прыватнасці, яны разгарнулі прыёмнае аддзяленне з амбулаторыяй, спецыяльнае дзіцячае тэрапеўтычнае аддзяленне, хірургічнае аддзяленне, а таксама аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Таксама ў панядзелак з'явілася інфармацыя, што сірыйскія ўрадавыя войскі завалодалі яшчэ двума раёнамі ўсходняга Алепа, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў. Тры тыдні таму сірыйскія войскі пры падтрымцы расійскай авіяцыі пачалі новую наступальную аперацыю на ўсходзе Алепа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?