Getty Images

Getty Images

Член калегіі выбаршчыкаў ад штата Тэхас Крыс Супрун, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, заявіў, што не стане галасаваць за Дональда Трампа на сходзе электаральнай калегіі ЗША 19 снежня. «Я тут, каб абраць прэзідэнта, а не караля», - патлумачыў ён сваё рашэнне.

У калонцы для выдання New York Times Супрун — медык з Даласа — заявіў, што не зможа выканаць ускладзеную на яго амерыканскімі выбаршчыкамі функцыю і прагаласаваць за Трампа, бо «з дня ў дзень» пераконваецца ў тым, што былы магнат не здольны для таго, каб заняць прэзідэнцкую пасаду.

«Мне казалі, што, калі мы абярэм Дональда Трампа, ён зменіцца, стане больш падобны на прэзідэнта. Ён гэтага не зрабіў», - піша выбаршчык.

«Я ведаю, што будзе негатыўная рэакцыя публікі, але на працягу гэтай кампаніі гэта стала нормай. Людзі не задаволены. Яны узлаваны. Але я таксама злы», - напісаў Супрун.

У штаце Тэхас, які прадстаўляе Супрун, 38 выбаршчыкаў. Паводле яго слоў, галасаваць за Хілары Клінтан ён таксама не будзе, як і выходзіць са складу калегіі.

Раней яшчэ адзін выбаршчыкаў з Тэхаса, Арт Сіснерас, выйшаў са складу калегіі, бо не хацеў галасаваць за Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?