У 2014 г. Шкірманковы пасля 65 гадоў сумеснага жыцця абвянчаліся.

У 2014 г. Шкірманковы пасля 65 гадоў сумеснага жыцця абвянчаліся.

Днямі пасля цяжкай хваробы на 89-м годзе жыцця памерла Вера Васільеўна Шкірманкова — жонка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага дзеяча, сябра Партыі БНФ Фелікса Шкірманкова, паведамляе «Народная воля».

Шкірманковы пражылі разам 67 гадоў.

Пяць гадоў таму Фелікс Уладзіміравіч згадваў: «Не мог паверыць у сваё шчасце: закахацца з першага погляду ў тую, якую нават не адразу пабачыў толкам. Яна ж аказалася такая чароўная, зграбная, вясёлая, палётная, як птушка. Праз тры гады (у 1949-м) мы пабраліся шлюбам, і ўжо 62 гады [інтэрв'ю 2012 года] — рука з рукой, душа з душой — праляцелі імгненна. Сына і дачку на радасць сабе і людзям выгадавалі, прычакалі чатырох унукаў і чатырох праўнукаў … Скажаце, такое бывае толькі ў раманах, а здарылася са мной і доўжыцца дагэтуль».

Вера Васільеўна таксама працавала, як і муж, у геалаічна-разведвальнай партыі, была картографам.

Пахавалі яе на гарадскіх могілках у Слаўгарадзе.

***

«Наша Ніва» выказвае Феліксу Уладзіміравічу Шкірманкову і яго блізкім свае спачуванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0