Сутыкненне двух аўтамабіляў на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава адбылося ў Мінску — сярод пацярпелых пасажыраў паўтарагадовае дзіця, паведаміў начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ Сяргей Заранік.
«ДТЗ здарылася ўначы 5 снежня. Кіроўца «Міцубісі Кольт» выехаў на перакрыжаванне пр. Ракасоўскага і вул. Пляханава на чырвоны сігнал святлафора, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з «Рэно Меган».
Паводле папярэдняй інфармацыі, ад моцнага ўдару праз задняе бакавое шкло аўтамабіля «Міцубісі» вылецела дзяўчынка 2015 года нараджэння, якую маці трымала на руках. Дзіця дастаўлена ў шпіталь з страсеннем мозгу», - адзначыў Сяргей Заранік.