Kyodo News via Getty Images

Kyodo News via Getty Images

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе паабяцала сысці ў адстаўку са сваёй пасады ў красавіку 2017 года, паведамляе Bloomberg са спасылкай на тэлеканал Рэнхап.

Паводле Рэнхап, такое рашэнне Пак Кын Хе прапанавала лідару кіруючай партыі «Сэнуры» пасля таго, як дэпутаты яе ўласнай партыі абвясцілі, што могуць набраць дастатковую для абвяшчэння імпічменту прэзідэнту колькасць галасоў.

Калі парламент прагаласуе за імпічмент, і адхіліць Пак Кын Хе ад займанай пасады, Канстытуцыйны суд краіны павінен будзе зацвердзіць гэтае рашэнне.

Пак Кын Хе заявіла, што калі парламент прагаласуе аб імпічменце раней за красавік, яна будзе чакаць рашэння суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0