Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) КК РБ у дачыненні да жыхара Магілёўскага раёна, 1992 года нараджэння, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

На першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачваны ў верасні і кастрычніку гэтага года, у розных раёнах Магілёва высочваў жанчын на вуліцы, праводзіў іх да пад'ездаў шматкватэрных дамоў, заходзіў з імі ўнутр і ўжо ў пад'ездзе або ў ліфце чапляўся да іх, але пры гэтым гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару не здзяйсняў.

Па крымінальнай справе ўстаноўлены чатыры пацярпелыя жанчыны. У дачыненні да абвінавачанага прызначылі псіхіятрычную экспертызу і прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?