У Салігорску мужчына ўдарыў каменем па галаве жанчыну і адабраў у яе сумку з грашыма і тэлефонам, паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі.

Жыхарка Салігорска 1955 года нараджэння звярнулася ў міліцыю 4 снежня ў 18:01 і паведаміла, што каля 17:00 паблізу крамы «Надзея» па вул.Казлова невядомы ўдарыў яе каменем па галаве і выхапіў з рук сумку з мабільным тэлефонам і грашыма, усяго на суму Br165.

Неўзабаве нарад міліцыі затрымаў непрацуючага мясцовага жыхара 1995 года нараджэння, раней ён быў неаднаразовы судзімы. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.207 Крымінальнага кодэкса Беларусі (разбой), што прадугледжвае санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0