Амерыканскі часопіс Time назваў шорт-ліст рэйтынгу «Чалавек года». Ён быў апублікаваны на сайце выдання.

Time

Time

У спіс увайшлі 11 палітыкаў, навукоўцаў, бізнэсмэнаў, спартсменаў, грамадскіх дзеячаў і зорак шоу-бізнесу.

У шорт-лісце — прэзідэнты Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і Расіі Уладзімір Пуцін, новаабраны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп і Хілары Клінтан, што прайграла гэтыя выбары, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, якога чытачы назвалі чалавекам года паводле свайго галасавання, заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, Найджэл Фарадж — былы кіраўнік брытанскай партыі UKIP, што спрычынілася да Брэксіту, спявачка Беёнсе, амерыканская гімнастка Сайман Бэйлс, што заваявала ў Рыа-2016 чатыры залатыя медалі і адзін бронзавы, група людзей, што раскрылі інфармацыю аб атручанай вадзе ў амерыканскім горадзе Флінт, а таксама навукоўцы, што распрацавалі наватарскую новую тэхналогію, якая можа рэдагаваць ДНК.

«Чалавека года» паводле версіі рэдакцыі Time абвесціць 7 снежня.

У 2015-м гэтае званне дасталося канцлеру ФРГ Ангеле Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0