Бернар Казнёв

Казнёў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Францыі з красавіка 2014 года. Фота: AFP

Міністр унутраных спраў Бернар Казнёў прызначаны новым прэм'ер-міністрам Францыі, перадае Бі-бі-сі.

Мануэль Вальс, які раней займаў пасаду прэм'ера, у аўторак падаў у адстаўку, каб засяродзіцца на прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У панядзелак Вальс афіцыйна вылучыў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў прэзідэнцкіх праймерыз Сацыялістычнай партыі.

Казнёў у апошнія два гады узначальваў Міністэрства ўнутраных спраў Францыі. Менавіта ў гэты перыяд у Францыі здарыліся два буйныя тэракты — у Парыжы і Ніцы, якія забралі жыцці больш за 230 чалавек.

Вальс, Казнёў і цяперашні прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд з'яўляюцца прадстаўнікамі Сацыялістычнай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0