Фота Сяргея Балая, Tut.by

Фота Сяргея Балая, Tut.by

Кіраўнік краіны адзначыў, што ў народзе адпаведны дакумент назвалі дэкрэтам супраць гультаёў, піша БелТА.

— Напэўна, у гэтым нешта ёсць. Не будзем спрачацца з народам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дэкрэт быў накіраваны на ліквідацыю найскладанейшай праблемы — сацыяльнага ўтрыманства. Рашэнне гэтай праблемы бачылася ў стымуляванні працаздольных грамадзян, якія могуць і павінны працаваць, да легальнай працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку па ўдзелу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў

Паводле яго слоў, «цяпер ужо больш-менш бачым, што даў гэты дэкрэт, якія станоўчыя бакі гэтага дакумента. Недахопы ёсць? Ну што ж, давайце папраўляць».

— Мяне больш за ўсё хвалюе рэакцыя людзей на гультаёў.

Чалавек, які можа працаваць, не інвалід, не абмежаваны ў нейкіх здольнасцях і магчымасцях, ён павінен працаваць, зарабляць на сябе і сваю сям'ю і прыносіць карысць краіне, выплачваючы падаткі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што нярэдка паведамленні на выплату збору накіроўваюць тым, хто не абавязаны яго ўносіць — студэнтам, жанчынам, якія знаходзяцца ў дэкрэтных адпачынках, нават салдатам тэрміновай службы.

Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава распавяла, што ўрад і адміністрацыя прэзідэнта правялі маніторынг таго, як рэалізуецца дэкрэт. Паводле яе слоў, «дэкрэт з'яўляецца актуальным, аб'ектыўным і неабходным, аказвае станоўчае ўздзеянне на сферу працы і занятасці, уцягванне ў легальную эканамічную дзейнасць незанятага насельніцтва».

***

Tut.by нагадвае, на 22 лістапада падаткавікі накіравалі беларусам, якія ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў менш за 183 дзён, каля 70 тысяч паведамленняў на выплату збору.

Раней улады прагназавалі, што пад дзеянне дэкрэта аб дармаедстве могуць трапіць каля 400 тысяч беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0