У Баранавічах пасажыр-безбілетнік разбіў лабавое шкло аўтобуса.

Як паведаміла БелаПАН старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута, 5 снежня каля 21.25 у дзяжурную частку міліцыі паступіла інфармацыя аб тым, што на прыпынку грамадскага транспарту «Аўтавакзал» па вуліцы Тэльмана мужчына пашкодзіў лабавое шкло маршрутнага аўтобуса «МАЗ».

Нарад ДАІ, які знаходзіўся недалёка ад месца здарэння, затрымаў 33-гадовага непрацуючага жыхара Масквы, што разбіў шкло. Устаноўлена, што мужчына ехаў без білета ў гарадскім маршрутным аўтобусе, учыніў скандал, калі кантралёры-рэвізоры пачалі складаць на яго дакументы за безбілетны праезд.

Выйшаўшы з аўтобуса, масквіч падняў з тратуара шкляную бутэльку і кінуў яе ў «МАЗ».

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны распачатая справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0