Зенітныя ракетныя брыгады з Чэлябінскай вобласці Расіі і з Башкірыі на пачатку снежня сталі на баявое дзяжурства бліжэй да заходняй мяжы краіны, паведамілі расійскія СМІ і прэс-служба Цэнтральнай вайсковай акругі Расіі.
Гэтак, 26-я брыгада зенітна-ракетных комплексаў С-300В цяпер знаходзіцца ў Кіраўскай вобласці, піша lenta.ru.
ЗРК «Бук-М2». Фота vpk-news.ru
А 297-я брыгада, якая ўзброеная комплексамі «Бук-М2», цяпер базуецца ў Пензенскай вобласці, паведаміла прэс-служба ЦВА.
Зенітна-ракетныя брыгады прыкрываюць важныя вайсковыя аб'екты, месцы дыслакацыі паветраных і наземных баявых частак. Такім чынам можна меркаваць, што рух на захад адзінак СПА сведчыць пра перакідванне ў заходнім кірунку і іншых вайсковых злучэнняў.