З 5 па 6 снежня ў рамках афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ў Латвійскую Рэспубліку адбыліся сустрэчы з міністрам абароны Латвіі Раймондам Бергманісам і міністрам замежных спраў Эдгарам Рынкевічам.
Бакі правялі перамовы ў складзе дэлегацый, падчас якіх абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Вынікам візіту стала падпісанне Пагаднення паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Латвіі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны.
У ходзе візіту беларуская дэлегацыя таксама наведала школу падрыхтоўкі інструктараў нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў г. Цэсісе, дзе азнаёмілася з сістэмай падрыхтоўкі латвійскіх вайскоўцаў.