Віктар Шэйман,
фота photo.bymedia.net

Падчас інцыдэнту 4 ліпеня ў Мінску праваахоўныя органы і службы ратавання з першых хвілін працавалі неаператыўна. Такое меркаванне выказаў 7 ліпеня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе расследавання надзвычайнага здарэння падчас святкавання Дня незалежнасці.

"Мне часта задаюць пытанне, навошта я туды палез. Я б гэтага не зрабіў, калі б не ўбачыў, што сабраліся дзесяткі карэт хуткаў дапамогі, і яны тапталіся на месцы з мігалкамі, пакуль я туды не прыйшоў", — цытуюць А. Лукашэнку афіцыйныя крыніцы. Бо "гэта прыцягвала ўвагу людзей і рызыкавала выліцца ў паніку", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што для машын хуткай дапамогі была выдзелена свабодная вуліца, і ўключаныя мігалкі былі залішнія.

Як зазначаюць афіцыйныя крыніцы, звяртаючыся да дзяржсакратара Рады бяспекі Віктара Шэймана, А. Лукашэнка сказаў: "Не думаю, што Вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя, перш за ўсё! Вы паводле даручэння прэзідэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!"

А. Лукашэнка падкрэсліў, што мае вельмі шмат пытанняў, на якія хацеў бы пачуць адказы.

"Хачу падкрэсліць: я бачыў усё. На жаль, больш, чым любы сілавы міністр", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася раней, у выніку выбуху ноччу падчас святочнага гала-канцэрта па медыцынскую дапамогу ў сталічныя клінікі звярнуліся 54 чалавекі. Раней было афіцыйна заяўлена, што ўсе пацярпелыя былі эвакуяваны з месца выбуху на працягу 20 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?