«Усё зло нашага расійскага лёсу — гэта англасаксы», - заявіў кіраўнік марыянеткавай «Данецкай Народнай Рэспублікі» Аляксандр Захарчанка ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Царград».
Амбіцыйны план раскрываецца на 21-й хвіліне
«Я зараз не кажу Кіеў. На самой справе трэба браць нават не Берлін. Трэба яго прайсці і ўзяць Брытанію як гэткую», — дадаў «прэзідэнт» у размове з пісьменнікам Захарам Прылепіным.
Пасля захопу Вялікабрытаніі наступіць «залаты век Расіі», сказаў Захарчанка.
«Мы вернем пад кантроль тую тэрыторыю, якую страціла Расійская Імперыя, плюс забяром сваё, што павінны былі атрымаць яшчэ з часоў Крымскай вайны», - лічыць Захарчанка.
Раней ён ужо заяўляў, што перамогу «апалчэнцы» адзначаць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
«Нам непатрэбная двудушная і ілжывая еўрапейская цывілізацыя», — сказаў кіраўнік «ДНР».