Улада2828

Беларускія ўдзельнікі сустрэчы з маршалам Сената Польшчы ў адзін голас гаварылі пра «Белсат»

Патрэба захаваць беларускамоўны канал чырвонай ніткай праходзіла праз выступы прадстаўнікоў незалежнага грамадства Беларусі з маршалкам Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

Сустрэча адбылася 6 снежня за сняданкам у гатэлі «Рэнесанс» у Мінску.

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі як прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, так і незалежных недзяржаўных арганізацый. Сярод іх былі намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.

З палітыкаў былі запрошаныя экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец, старшыня Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, паэт Уладзімір Някляеў, а таксама прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ.

У складзе польскай дэлегацыі былі самыя розныя людзі — ад прэзідэнта Акадэміі навук да кіраўніка парламенцкага камітэта Польшча—Беларусь. Апошні ўяўляе сабой невысокага ростам 25-гадовага юнака ад выбарчага спісу Кукіза. Гэты пан Андрушкевіч з Падляшша раней узначальваў шавіністычную арганізацыю «Усяпольская моладзь», якая, сярод іншага, выказвае прэтэнзіі на былыя «крэсы ўсходнія».

Што да маршала Сената, то асноўныя яго сустрэчы адбыліся 5 снежня — з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Мясніковічам. Лукашэнка акцэнтаваў патрэбу развіцця эканамічных кантактаў. А Мясніковіч даволі рэзка засцярог гасцей з Польшчы ад звядзення гістарычнага дыялогу да «хаджэння па магілах». Рэч у тым, што польскі бок, сярод іншага, хацеў бы эксгумаваць пахаванні ў Курапатах, каб адшукаць там парэшткі тых польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940-м, месца пахавання якіх дакладна не вядома. Мяркуецца, што каля 2500 з іх завяршылі сваю жыццёвую дарогу ў турмах БССР.

Што да сустрэчы з незалежным грамадствам, то яна мела на мэце паказаць значнасць гэтай тэмы для Польшчы. Дыялог, аднак, па словах Юрыя Губарэвіча, выйшаў «досыць жорсткі». «Галоўная мэта — захаванне незалежнасці. Але і падтрымка грамадзянскай супольнасці — важная», — зазначыў журналістам Губарэвіч пасля сустрэчы.

Спатканне адбылося за зачыненымі для рэпарцёраў дзвярыма. Мы папрысутнічалі толькі на яго пачатку. Звярнула ўвагу, што пан маршалак прыехаў у Беларусь са сваёй перакладчыцай — прычым менавіта на беларускую мову.

Як даведаліся ад удзельнікаў сустрэчы, амаль усе прадстаўнікі беларускага боку гаварылі пра важнасць падтрымання тэлеканала «Белсат». У сваю чаргу, кіраўнік Сената запэўніў, што «Белсат» працягне сваё вяшчанне.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць