Пра гэта БелаПАН заявілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Нагадаем, у выніку выбухаў самаробных выбуховых прылад у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года раненні атрымалі больш за 40 чалавек.
Не ўдалося БелаПАН афіцыйна атрымаць ва УІГС МУС і інфармацыю аб характарыстыках выбуху падчас канцэрта «Мы — беларусы!», у прыватнасці яго магутнасці ў тратылавым эквіваленце. Такіх звестак няма, заявілі агенцтву.
Адсутнічаюць пакуль паведамленні і аб складанні або гатоўнасці фотаробата падазроных. Пры гэтым, як зазначылі ў МУС, грамадзяне актыўна адгукнуліся на просьбу праваахоўных органаў перадаць фота‑ і відэаматэрыялы з канцэрта, якія цяпер вывучаюцца. Сума ўзнагароджання за падаванне каштоўнай інфармацыі, што тычыцца акалічнасцей выбуху, не раскрываецца. Ва УІГС зазначылі толькі, што яна вызначана рашэннямі ўрада.
Па факце выбуху ў Мінску ноччу 4 ліпеня папярэднім расследаваннем ГУУС Мінгарвыканкама была распачата справа на падставе ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства). Аператыўную групу МУС узначальвае першы намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі генерал‑маёр Аляксандр Шчурко.