Улады Літвы, дзе мае адбыцца Сусветная канферэнцыя суддзяў, адмовілася выдаць візы суддзям расійскага Канстытуцыйнага суда, што мелі намер прыехаць на яе.
Канферэнцыя адбываецца раз на тры гады, яе дэпазітарыем цяпер выступае Літва.
Вільня абгрунтавала сваё рашэнне тым, што Канстытуцыйны суд Расіі парушыў тэрытарыяльную недатыкальнасць Украіны, калі прыняў рашэнне аб адпаведнасці далучэння Крыма расійскай канстытуцыі.
«Мы ж нікому не будзем забараняць, каб да нас прыязджалі. Дзіўныя рэчы часам дзеюцца. Але гэта наноснае, бо гэта не Нямеччына забараніла і не Аўстрыя забараніла», — заявіў старшыня расійскага Канстытуцыйнага суда Валерый Зоркін на сустрэчы з Уладзіміра Пуціным.
Пуцін, у сваю чаргу, назваў рашэнне літоўскіх уладаў «ідыятызмам» і нагадаў, што рашэнне па Крыме прымалася, «зыходзячы з расійскай канстытуцыі».
«Вельмі дзіўна. Часам складваецца ўражанне, што людзі наогул зваліліся з іншай планеты», — сказаў Пуцін.
Зоркін, у сваю чаргу, падкрэсліў, што ад такога рашэння пацерпіць Літва, а не расійскі Канстытуцыйны суд.
Нагадаем, што большасць краін свету, у тым ліку Літва, не прызналі далучэння Крыма да Расіі. У выніку, напрыклад, туды не лётаюць міжнародныя авіялініі, там не дзейнічаюць электронныя плацежныя карты.
Літва паінфармавала пра сваё рашэнне ўсе краіны ЕС.